Афиша мероприятий и билеты

Прошло

''Сымон-музыка''

16.01.2019 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск, г.Витебск, ул.Замковая, 2.
10.00
ПРОДАНО

Описание мероприятия

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
ПРЭМ’ЕРА!!!
Дню заснавання Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага
тэатра імя Якуба Коласа
і 100-годдзю выдання першай рэдакцыі паэмы «Сымон-музыка»
прысвячаецца!
12+
Якуб Колас
СЫМОН-МУЗЫКА
Мелодыя парванай струны
Інсцэніроўка і пастаноўка – Міхась Краснабаеў
Мастак-пастаноўшчык – Святлана Макаранка
Кампазітар – Уладзімір Кур’ян
Балетмайстар – Дзіяна Юрчанка
Відэаінсталяцыі – Алег Чарняк

Паэма народнага пісьменніка, нашага генія Якуба Коласа «Сымон-музыка» – неуміручы твор беларускай літаратуры, лірычны эпас, прасякнуты музыкай нашай мовы і напоўнены невычарпальнай духоўнай каштоўнасцю. Пры ўважлівым прачытанні ў кожным вобразе адкрываюцца і прыхаваныя сэнсы, у кожным раздзеле – актуальныя тэмы. Твор звернуты да беларуса асабіста і нашай нацыі ўвогуле. На коласаўскай сцэне паэма набудзе сучаснае тэатральнае ўвасабленне.
Каб займець годнае месца ў жыцці чалавек, а тым больш творца – “чалавек без скуры”, мусіць прайсці праз мноства выпрабаванняў. Звычайны беларускі юнак, чытаючы ўслых новыя і новыя вершы паэмы, прымярае на сябе і вобраз, і лёс Сымона – музыкі, які атрымаў ад Бога талент і надзвычайнае разуменне свету. Сымона, які ідзе па свеце са скрыпкай у руках, чакаюць выгнанне з роднага дома і галеча, невыносная праца і знявага сваёй творчасці, абраза годнасці і згуба каханай... Куды прывядзе яго гэты выпрабавальны шлях? Ці будзе хоць недзе ў гэтым свеце месца Сымону-чалавеку, Сымону-беларусу, Сымону-музыку?..

У спектаклі занятыя: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс (Стары, Курыла, Жабрак, Дзед Даніла), артысты Дзмітрый Каваленка (Сымон), Анастасія Рэўчанка-Лук’янава (Ганна), Яўген Бераснеў (Князь), Георгій Лойка (Бацька Сымона), Алена Шарэпчанка (Маці Сымона), Аляксандр Базук (Бацька Ганны), Анжаліка Баркоўская (Маці Ганны), Генадзь Гайдук (Шлёма), Раіса Грыбовіч (Хава).
У масавых сцэнах – артысты Наталля Аладка, Ульяна Ацясава, Арцём Блахін, Арцём Герак, Герман Дымарэцкі, Святлана Жукоўская, Уладзіслаў Жураўлёў, Цімур Жусупаў, Юлія Крашэўская, Яўген Лук’янаў, Аляксей Стома, Святлана Сухадолава, Максім Цароў, Вікторыя Шамардзіна.