Афиша мероприятий и билеты

Прошло

''Леаніды не вернуцца на зямлю''

Пт 25.10.2019 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск, г.Витебск, ул.Замковая, 2.
10.00
ПРОДАНО

Описание мероприятия

ЛЕАНІДЫ НЕ ВЕРНУЦЦА НА ЗЯМЛЮ
Паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць».
Драма на 2-е дзеі.
 
Два стагоддзі, чатыры лёсы – павязаныя ў адно. Што гэта: памяць продкаў ці шляхі гісторыі? Відавочна толькі, што каханне перадаецца праз кроў, яно ўваходзіць у генетычную памяць чалавека, калі гэта – сапраўднае каханне… Яны сустрэліся ў літаратурным інстытуце, у Маскве. Ён – шчыры беларус, паэт Андрэй Грынкевіч, які захоўвае ў куточку сваёй памяці балючую, таямнічую і велічную паромную гісторыю кахання дзядоў, якое не адбылося… Яна – гожая, інтэлігентная, замужняя выкладчыца мастацтвазнаўства Ірына Горава.
Горава!.. Такое знаёмае прозвішча, шчымлівы напамін… Таго, хто ратаваў бабулю ў далёкую лёсавызначальную ноч 1863 года, клікалі Юрый Гораў, капітан з Масквы… Няўжо яна – тая, што запаліла ў яго сэрцы светлы агеньчык кахання, – сапраўды нашчадак ТАГО Горава?.. Няўжо цяпер, праз стагоддзе, атрымаецца выратаваць каханне?!.. А лёс чакаў свайго часу і выкрыцця цяжкай немінучасці…
Інсцэніроўка і пастаноўка Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКІ.
Музыка і музычнае афармленне Арцёма КРАСНАБАЕВА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКІ.
 

Место проведения

Название: Национальный театр имени Якуба Коласа
Город: Витебск
Адрес: г.Витебск, ул.Замковая, 2.