Афиша мероприятий и билеты

Прошло

MINSK WINTER JAZZ 2020: Post-jazz night by Radio Plato

Пт 14.02.2020 23:00
Культурный хаб Ок16, Минск, ул. Октябрьская, 16 к27
ПРОДАНО

Описание мероприятия

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою. 
 
Гэты крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі, стане магчымым дзякуючы падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага інстытута ў Мінску, Амбасады Швецыі ў Мінску, Праекта Еўрапейскага саюза MOST,  кампаніі «Рэгула», кампаніі «Кравт», сумеснага прадпрыемства «Pernod Ricard Minsk».
 
Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.
 
Дзень першы: 14 лютага (пятніца) - «My Jazzy Valentine»
а 19: 00 

Нездарма канцэрт-адкрыццё прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень Святога Валянціна. Запрошаная зорка, спявак з Вялікабрытаніі, Кліўленд Уоткіс (Cleveland Watkiss) разам з улюбёнай беларусамі соул-групай «Dee Tree» прэзентуюць кампазіцыі, што з'явяцца плёнам іх творчага кантакту: у выкананні музыкантаў прагучаць неўміручыя джазавыя стандарты і ўласныя творы. Публіку таксама чакае сустрэча з самым вядомым джазавым калектывам, які крытыкі клічуць таксама «лепшым беларускім джазавым экспартам» – «Apple Tea». Выбітны гурт «пачастуе» гасцей фестывалю сваёй новай праграмай. У канцэрце прыме ўдзел Мінскі госпел Хор.

а 23: 00
Post-jazz night by Radio Plato
Музычную суполку чакае таксама afterparty разам з дыджэямі беларускай радыёстанцыі Radio Plato, якой хоць і споўніўся толькі год, але ўжо ўдалося захапіць увагу шматлікіх слухачоў сваім арыгінальным гучаннем. Дагэтуль яно складалася з «класічнай нятленкі і аўтэнтычнай world music, актуальнага індзі, рытмічных эдзітаў і густоўных беларускіх рэлізаў», а цяпер мы пачуем яго адаптацыю ў стылістычна разнастайнай прасторы джаза. 
 
Другі дзень: 15 лютага (субота) - «From Europe with Love»
а 11.00.

Свае дзверы адкрые «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам», у якой прымуць удзел Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Мінскі госпел Хор, а таксама ўсе ахвотнікі джаза. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!

а 19.00.
Маладыя, стыльныя, роспачна модныя еўрапейскія джазавыя музыканты – Венсан Перані (акардэон) з Францыі, гурт «Algorhythm» з Польшчы і Трыа Анатоля Тарана з Беларусі – будуць ствараць новую гукавую рэчаіснасць на шматстылістычнай аснове еўрапейскага джазу, прыцягваючы ў свае імправізацыі неабмежаваныя сродкі электроннай музыкі і нават пост-рока. 
 
Дзень трэці: 16 лютага (нядзеля) - «All That Jazz» 
а 11: 00  

Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей» 
«Музычная імпрэза», у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжных нацыянальных прэмій Вялікабрытаніі «London Jazz Awards» і «Jazz Vocalist of the Year» Клiўленд Уоткіс. 
Уваход на канцэрт вольны. 
Кожны жадаючы падчас усяга фэсту можа ахвяраваць грашовыя сродкі для  Міжнароднага дабрачыннага фонда дапамогі дзецям “ШАНС” праз USSD *222*8# для ўсiх мабiльных аператараў,  iншыя спосабы ахвяраванняў i  падрабязная iнфармацыя аб мэтах фонду на www.chance.by/

а 19:00  
Спасціжэнне джазавага свету не абмяжуецца вандроўкамі па калідорах часу і стылю. Фестываль падорыць прыхільнікам джаза выключную магчымасць – апынуцца ў сапраўднай творчай лабараторыі. Эксперыменты вядомага еўрапейскага трыа «Phronesis» зменяцца пошукамі айчынных джазавых выканаўцаў – Паўла Аракеляна (саксафон) і гурта «The Outsiders».
 
Пасля заключнага канцэрта фестывалю на сцэне ОК16 адбудзецца JAM SESSION! Запрашаем мінскіх джазмэнаў і гасцей сталіцы прыняць удзел! Музыкантаў просім зарэгістравацца па нумары тэлефона +375 29 3 210 610. Уваход вольны!
 
Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку рэкламнаму агенцтву «Медыя Альянс», аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.
 
Падрабязнасці пра фестываль шукайце на нашай афіцыйнай старонцы Instagram @minskwinterjazz

Дополнительная информация

На мероприятие допускаются лица, достигшие 18 лет. Пропуск лиц, не достигших возраста 18 лет, в присутствии родителей.

Место проведения

Название: Культурный хаб Ок16
Город: Минск
Адрес: ул. Октябрьская, 16 к27