Афиша мероприятий и билеты

Прошло

Спектакль ''Шагал...Шагал...''

12.05.2018 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск, г.Витебск, ул.Замковая, 2.
9.00
ПРОДАНО

Описание мероприятия

12+

Уладзімір Драздоў.
Эцюды памяці.

Прэм'ера - кастрычнік 1999 года.

Гэты спектакль – гімн гораду маладосці Марка Шагала, нашаму роднаму Віцебску. У 20-ыя гады, калі адбываецца дзеянне спектакля, тут быў цэнтр бурнага палітычнага і культурнага жыцця. Зусім малады мастак, яго маці, бацька, першае захапленне Волечкай, унучкай суседкі Сцяпанаўны; сапраўднае каханне да Бэлы і, нарэшце, цвёрдае рашэнне паехаць вучыцца ў Парыж. Пакідаючы свой родны горад, Марк Шагал не здагадваўся аб сваёй будучай парыжскай славе, не думаў, што больш ніколі не пабачыць родных… Яны ажывуць на палотнах мастака, якія ўзніклі з уражанняў віцебскага юнацтва.

Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталя БАРКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія Уладзіміра МАТРОСАВА.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Павел ГАРБУНОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

МАРК - Генадзь ГАЙДУК.
ІДА, маці Марка - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ.
СЦЯПАНАЎНА - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА.
БЭЛА - Ірына ЦІШКЕВІЧ.
ВОЛЕЧКА - Настасся ВЕРАНЁВА.
ЗАХАР, бацька Марка - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар ДАШКЕВІЧ.
КАМІСАР - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор ШАЦЬКО.
ФАТОГРАФ - Дзмітрый КАВАЛЕНКА.
ІВАН - Юрась ЦВІРКА.
ДЗЯДЗЬКА ЗЮСЯ - Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна.